Версия для слабовидящих
Костюковичская библиотечная сеть

Государственное учреждение культуры
"Библиотечная сеть
Костюковичского района"
«Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.» (Францыск Скарына)
lib-kost.mogilev.by
kostbibl@mogilev.by

 

Народная студыя аматарскай літаратурнай творчасці “Крынічка” дзейнічае пры Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэцы імя І. Г. Чыгрынава з 1981 года.  У 2007 годзе аб’яднанню прысвоена пачэснае званне “народнага”. На працягу 30 год склад аб’яднання змяняўся. Гэта былі школьнікі  і пенсіянеры, выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў, настаўнікі школ горада, бібліятэкары, супрацоўнікі раённай газеты, студэнты, аматары паэтычнага слова, на якіх багата Касцюковіцкая зямля. Гэтая зямля дала свету выдатных паэтаў і пісьменнікаў: Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава, Алеся Пісьмянкова, Леаніда Левановіча, Васіля Хомчанку, Аляксея Русецкага, Масея Сяднёва творчасць якіх, ведае ўвесь свет. Літаратурныя традыцыі сваіх знакамітых землякоў доўжаць прызнаныя творцы нашага краю: Аляксандр Бардоўскі, Леў Белянінаў, Наталья Азаранка, Сняжана Холадава, Святлана Маісеенка, Людміла Бардоўская, Вольга Шутро, Святлана Даськова і інш., а таксама маладыя творцы, вучні з усіх школ горада.
Першым кіраўніком аб’яднання была  Л. У. Патапенка. Больш чым за 10 гадоў узначальвала народнае аматарскае аб’яднанне “Літаратурная гасцёўня “Крынічка” І. У. Міхалёва.  У свой час эстафету кіраўніцтва аб’яднаннем прынімалі  Н. В. Барыка  і В. Лахмакова – бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі імя І. Чыгрынава.  У кожнага з іх быў свой, асаблівы, спосаб арганізацыі працы  літаратурнага аб’яднання з мясцовымі паэтамі. З 2009 года і па 2013 кіраўніком народнага аматарскага аб’яднання “Літаратурная гасцёўня “Крынічка” з’яўлялася Н. М. Дробышава. Зараз кіраўнік “Крынічкі” – Коршунава Ірына Уладзіміраўна. Галоўная мэта існавання “Літаратурнай гасцёўні “Крынічка” – гэта работа з моладдзю, папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў, выяўленне маладых нераскрытых талентаў, выхаванне ў сяброў гасцёўні любові да роднай мовы, беларускага краю, маленькай Радзімы – Касцюкоўшчыны, да таямніц прыроды і, увогуле, да ўсяго жывага. На пасяджэннях вядзецца размова пра ўсё, што турбуе і цікавіць моладзь. Арганізоўваюцца сустрэчы з цікавымі людзьмі, паседжанні прысвячаюцца юбілейным датам знакамітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, народным  і міжнародным святам: вечарыны паэзіі, літаратурныя вернісажы, тэматычныя вечарыны, забаўляльныя праграмы, паэтычна – музычныя сустрэчы. Асаблівая ўвага пры гэтым надаецца знаёмству з творчасцю мясцовых паэтаў і празаікаў. На гэтыія сустрэчы “Крынічане” запрашаюць да сябе ўсіх, хто валодае літаратурным Словам, каму цікава быць і сябраваць з імі. Тут пачынаючыя паэты ўпершыню выстаўляюць  свае вершы на суд аднадумцаў, сярод якіх шмат таленавітых і знакамітых мясцовых творцаў, якія з задавальненнем дзеляцца вопытам і сваімі мастацкімі здабыткамі з моладдзю.
Творы “крынічан” перыядычна друкуюцца на старонках раённай газеты “Голас Касцюкоўшчыны”,  абласной газеты “Магілёўскія ведамасці”, часопісах “Нёман” і “Вожык” , а таксама на старонках рэспубліканскіх перыядычных выданняў: газеты “Вместе”, “Знамя Юности”.
У 2012 годзе народнае аматарскае аб’яднанне “Літаратурная гасцёўня “Крынічка” прымала ўдзел у рэспубліканскім аглядзе – конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, па вынікам якога атрымала ганаровае другое месца ў намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”.
У 2013 годзе кіраўнік “Крынічкі” Н.М.Дробышава стала пераможцам конкурса аўтарскай песні ў намінацыі “аўтар слоў” на абласным свяце паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”.У 2014 годзе дыпламантамі конкурсу паэзіі на 3-м абласным свяце паэзіі і аўтарскай песні "Пісьмянкоў луг" сталі "крынічане" Таццяна Леаненка і Дар'я Мельнікава.
Члены “Крынічкі” з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі рэспубліканскіх, абласных, раённых і шматлікіх гарадскіх мерапрыемстваў, дзе гучаць не толькі іх вершаваныя творы, але і песні ў выкананні мясцовых спевакоў на словы паэтаў – крынічан.


_______________________________________________________________________________________________________

КОНТАКТЫ

НАШ АДРЕС

СОЦИАЛЬНЫЕ СЕТИ

8 (02245) 23-778
8 (02245) 23-144
kostbibl@mogilev.by
kostbibl@kost.by

ул. Зиньковича, д.28
г.Костюковичи
213654
Республика Беларусь

 

_______________________________________________________________________________________________________

Государственное учреждение культуры "Библиотечная сеть Костюковичского района"